Счастливого нового года от критики24.ру критика24.ру
Верный помощник!

РЕГИСТРАЦИЯ
  вход

Вход через VK
забыли пароль?

Проверка сочинений
Заказать сочинение




Як застацца чалавекам перад знішчальнай сілай абставін (Школьные сочинения)

Абставіны… Як часта наша жыццё, нашы паводзіны, нашы думкі і ўчынкі залежаць ад гэтага кароткага, але такога ёмкага, а часам, пастылага слова « абставіны «. Мы не бяром яго у разлік, калі жыццё наша добра ўладкавана і маральна, і матэрыяльна, калі не парушаецца плынь нашага існавання ніякімі хваробамі, катаклізмамі, непрыемнымі навінамі і г. д. Ды, па праўдзе сказаць, нават некаторыя абставіны, у якія мы трапляем на працягу жыцця, бываюць штучна створаны намі самімі. Мы іх ствараем, потым пераадольваем, ідзём далей.

Аднак « жыццё пражыць—не поле перайсці «. І абставіны, у якія можа трапіць чалавек, здольныя перайначыць усё яго існаванне, яго лёс, яго самога. Колькі жудасных навін кожны дзень з'яўляецца ў сродках масавай інфармацыі: малады хлопец парэзаў бензапілой жанчыну, маці нарадзіла дзіця і выкінула на сметнік, школьнікі жорстка збілі свайго аднакласніка і шмат іншых шакіруючых падзей.

Ад іх становіцца жудасна. У якія такія абставіны трапляюць людзі, каб стаць звярамі. Тут нават зраблю агаворку : звярамі з рысамі, якія праяўляюцца ў іх падчас палявання ці абароны свайго патомства. Бо толькі тады ў іх праяўляюцца такая драпежнасць, якая вельмі часта назіраецца сярод людзей.

Адкуль яна ў людзей? Цяжкі лёс, бязбацькавічы, грашовы недахоп, цяга да багацця, славы, жаданне нажывы, зайздрасць? Што прымушае звярэць? Якія абставіны ператвараюць людзей у нелюдзей? ( У тое, што нелюдзі ператворацца ў людзей, не веру!)

Кажуць, што жорсткасць нараджае жорсткасць. Тады нават жахліва ўявіць, кім бы маглі стаць Сцепаніда і Пятрок з аповесці В. Быкава «Знак бяды». Жорсткасці і ад лёсу, і ад людзей хапіла ім спаўна. Адна толькі Галгофа магла б Петрака зрабіць назаўсёды злым, зацятым і нелюдзімым. Колькі сіл, здароўя, болю, адчаю ўклаў ён у тое, каб «вырас нейкі ячмень « на выспе. Але дзікая праца не зрабіла яго дзікім зверам, злым на ўвесь свет і людзей.

А перацятая нямецкім ланцугом Сцепаніда? Хіба яна згубіла сваю чалавечую годнасць? А хіба мала перажыла: ранняе сіроцтва, бедната, парабкаванне ў пана, штодзённая непасільная праца, калгаснае жыццё, раскулачванне добрых і старанных гаспадароў, жыццёвая несправядлівасць? Пятрок і Сцепаніда зусім розныя. Пятрок пакладзісты, спакойны, разважлівы, прывыкшы рабіць так, каб нікога не патрывожыць, не пакрыўдзіць, каб усё было ціха, мірна і спакойна.

Сцепаніда - дзейсная натура, актыўная, баявая, смелая, з асабістым пачуццём годнасці і пачуццём справядлівасці і любові да людзей. Абставіны, у якія трапілі Багацькі падчас вайны, бязлітасныя і жорсткія. У такія абставіны трапілі ўсе, каму давялося сустрэць ваенныя ліхалецці. І ў іх трэба было жыць, выжываць, неяк існаваць, бо абставіны затрымаліся на доўгія пяць год. І жылі, хто як мог. Вайна, як на рэнтген, прасвяціла ўсіх, жорстка і дакладна, як самы вопытны лекар, выставіла кожнаму дыягназ. Зараз судзіць кагосьці, а кагосьці апраўдваць немагчыма і не трэба. Паўтаруся, кожны выжываў, як мог. Іншая справа, што не кожны змог застацца чалавекам ва ўсіх сэнсах гэтага слова.

Багацькі змаглі. Пятрок хацеў дабрынёй змагацца з абставінамі, не атрымалася. Прыніжацца не здолеў. Сцепаніда, наогул, ішла насуперак абставінам і не ведала большай сілы, чым быць чалавекам з пачуццём уласнай годнасці.

Ці змог бы я, як Багацькі, выстаяць? Не ведаю!

А яны засталіся людзьмі перад знішчальнай сілай абставін. Лічу, што гэта самы сапраўдны подзвіг.

І яшчэ. У пачатку свайго сачынення я пісаў пра жудасныя навіны, якія прыносяць нам сродкі масавай інфармацыі. Адказ на пытанне пра зверства людзей атрымаў у В.Быкава праз думкі Сцепаніды :

«Зло не можа спарадзіць нічога, апроч зла, на іншае яно не здольна. Але бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца адно толькі кары. Толькі непазбежнасць адплаты можа прыцішыць драпежны ягоны нораў, прымусіць задумацца. Інакш на зямлі запануе пекла, аб якім гаварыцца ў Бібліі».

Дык вось самыя знішчальныя абставіны ў жыцці-гэта зло. І застацца перад тварам зла чалавекам і пры гэтым перамагчы гэта зло – задача складаная. Хтосьці ў гэтай барацьбе Пераможца, а хтосьці сам становіцца злом. Жудасная барацьба ідзе ў свеце кожны дзень. Хочацца застацца чалавекам.

P. S. Проверьте «ў» пасля галосных.

Мне его оценили в 10/9 (контрольное сочинение)

Обновлено:
Опубликовал(а):

Внимание!
Если Вы заметили ошибку или опечатку, выделите текст и нажмите Ctrl+Enter.
Тем самым окажете неоценимую пользу проекту и другим читателям.

Спасибо за внимание.

.