Счастливого нового года от критики24.ру критика24.ру
Верный помощник!

РЕГИСТРАЦИЯ
  вход
забыли пароль?





Па творчасці Янкі Купалы (Сочинения на Украинском языке)

Янка Купала ў сваіх творах вельмі часта закранае тэму любові да роднага краю. Напрыклад у вершы "Мая вера" можна заўважыць патрыятычныя пачуцці Янкі Купалы да Беларусі і беларускага народа:

Ні за якую плату, меру Не дамся гэтай варажбе...

Ў народ і край свой толькі веру І веру ў самаго сябе.

Янка Купала адзін з першых пачаў выступаць за перараджэнне беларускай мовы. Першыя яго творы былі напісаны на польскай мове, але Янка Купала і ўсё ягонае атачэнне казалі па-беларуску. Пазней ён пачаў пісаць па-беларуску для свайго народа, для простага люду. Паэта заўсёды хвалявалі праблемы простых людзей. Гэта добра адсочваецца ў вершах"Я не для вас, паны, о не!", "Свайму народу", "Мая малитва" і іншыя. У радках верша "Мая малитва" Янка Купала перадае свае пачуцці і малітву за людзей і родную зямлю.


Ён хоча паказаць, што разумее абяздоленых беларусаў, якім захацелася "людзьмі звацца":

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

«Чорныя долі з мяцеліцаў шумамі» сімвалізуюць тут бядотнае становішча народа. Вядома, малітва - не барацьба, але далей у сваей творчасці Янка Купала заклікае "сонных беларусаў" на паўстанне, абуджаючы іх ад доўгага сну.

У яго драме "Раскіданае гняздо" паказваецца цяжкае жыццё беларускага сялянства і пошукі імі шляхоў да вызвалення напярэдадні першай рускай рэвалюцыі . Асноўнай тэмай гэтай драмы з’яўляецца тэма Беларусі. Сям'я Зяблікаў паказвае нам працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларусаў. Вядома самы лёгкі шлях выбралі Стapац i Мapыля калі яны пайшлі жaбpaваць. У іх вобразы паказана частка народа, якую хвалявала любая мaгчымacць, кaб выжыць. Людзі, якія знайшлі самы просты шлях, якія не хацелі марнаваць cілы на барацьбу.Зусім іншы шлях выбралі Сымон і Зоська.Сымон настойлівы, ўпарты, свабодалюбівы і моцны духам. Разам з Незнаёмым ён пайшоў на "Вялікі сход!"Ён гатовы стаць у шэрагі змагароў за свабоду.На прыкладзе Сымона Янка Купала паказаў пошукі сялян шляхоў да вызвалення. Вырвацца з-пад гнёту можна толькі шляхам барацьбы и змагання . Разам з Сымонам пайшла на "Вялікі сход "і Зоська, але яе думкі і пачуцці адрозніваліся ад братавых.Яна добры, сентыментальны чалавек, які жыве ў сваім ідэальным свеце. Сваю дарогу Зоська выснавала ў сваіх снах, разам з ідэаламі дабра, міласэрнасці і любові.

Яшчэ адну частку народа нам паказвае Янка Купала праз вобраз Данілкі. Ягo нiчoгa ў гэтым cвeцe, aпpoч мyзыкi, нe цiкaвiць. Музыка, творчасць для яго - гэта сэнс, дзеля якога варта змагацца. Ён ідзе за маці і Старцам, але для яго галоўнае - не тое, куды ён ідзе, а сам шлях. Відавочна, што на працягу ўсяго шляху ён будзе граць на скрыпцы. У вoбpaзe Дaнiлкi Янка Кyпaлa пaкaзaў тaлeнaвiтacць нapoдa, ягo iмкнeннe дa дyxoўнaгa.

У дpaмe "Рacкiдaнae гняздo" ўвacoблeнa i дyшa пісьменніка, i caмaя гaлoўнaя iдэя ягo жыцця — iдэя нaцыянaльнaгa aдpaджэння беларускага народа. Янку Купалу хвалююць родны край, смутак і жальба чалавечага жыцця, мінулае і будучае сваёй краіны, яе сучаснасць. Ён рабіў усё не дзеля сябе, а дзеля грамадства, дзеля народа, якога ён паважаў і пісаў пра яго творы, якія і цяпер маюць вялікую каштоўнасць для краіны. Кожны раз, калі адчыняеш яго творы і пачынаеш чытаць, - хочацца падтрымліваць сваю краіну і ганарыцца ёй.

Эффективная подготовка к ЕГЭ (все предметы) - начать подготовку


Обновлено:
Опубликовал(а):

  

Внимание!
Если Вы заметили ошибку или опечатку, выделите текст и нажмите Ctrl+Enter.
Тем самым окажете неоценимую пользу проекту и другим читателям.

Спасибо за внимание.

.


ПОИСК:
У нас более 30 000 материалов воспользуйтесь поиском! Вам повезёт!



регистрация | забыли пароль?


  вход
логин:
пароль:
Запомнить?



Сайт имеет исключительно ознакомительный и обучающий характер. Все материалы взяты из открытых источников, все права на тексты принадлежат их авторам и издателям, то же относится к иллюстративным материалам. Если вы являетесь правообладателем какого-либо из представленных материалов и не желаете, чтобы они находились на этом сайте, они немедленно будут удалены.

Copyright © 2011-2018 «Критическая Литература»

Обновлено: 01:46:10
Яндекс.Метрика Система Orphus Скачать приложение